Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У прыватнасці, прынятыя змены ў закон «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА. Замест двух парламенцкіх сесій будзе адна — з верасня па чэрвень. Пры гэтым пазачарговыя сесіі будуць склікацца не Лукашэнкам, а старшынямі палат. Замацаваныя правы Парламента заслухоўваць генеральнага пракурора, старшыняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Нацыянальнага банка, прымаць меры па развіцці мясцовага самакіравання.

Таксама прадугледжана, што членам Савета Рэспублікі пажыццёва з яго згоды з'яўляецца прэзідэнт Беларусі, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў. Да ліку функцый старшыні Савета Рэспублікі дадаткова аднесена ажыццяўленне паўнамоцтваў прэзідэнта ў выпадку вакансіі пасады кіраўніка дзяржавы.

Цяпер старшыня Савета Рэспублікі — Наталля Качанава. Атрымліваецца, у выпадку смерці Лукашэнкі яна зойме пасаду прэзідэнта да новых выбараў.

Акрамя таго, выключаны шэраг паўнамоцтваў Парламента, якія былі перададзеныя Усебеларускаму народнаму сходу, у тым ліку на абранне суддзяў Канстытуцыйнага Суда і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, зацвярджэнне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны.

Лукашэнка таксама прыняў змены ў закон «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Цяпер, напрыклад, нельга будзе займаць пасаду дэпутата ці сенатара, калі маеш замежнае грамадзянства, а таксама дакументы замежных дзяржаў, якія даюць права на льготы і іншыя перавагі (раней такія дакументы дастаткова было здаць у кадравую службу).

Клас
3
Панылы сорам
21
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17