Невядомы чалавек напісаў пра смерць мовазнаўцы ў Вікіпедыі, рэдактары сталі правяраць гэтую інфармацыю. Гэта аказалася праўдай.

Алесь Каўрус пражыў 87 гадоў. Родам ён з Мядзельшчыны, з вёскі Брусы.

Самы драматычны момант ягонага жыцця — 1974 год, калі падчас разгрому «Акадэмічнага асяродка» беларускіх патрыётаў яго звольнілі з Акадэміі навук за «нацыяналізм» — гэта значыць, за супраціўленне русіфікацыі.

Арсень Ліс, мемуары. Разгром «Акадэмічнага асяродка»

Дапамагла Каўрусу спачатку намесніца старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Сняжкова, якая дапамагла ўладкавацца на пасаду рэдактара выдавецтва «Народная асвета». 

А ў 1981 годзе ён змог вярнуцца ў навуку. Яго ўзяў да сябе на кафедру былы савецкі разведчык-партызан, прадстаўнік ГРУ ў Мінскай вобласці, а пасля выбітны і сумленны беларускі мовазнаўца Фёдар Янкоўскі. Ëн меў смеласць прыняць Каўруса на кафедру беларускай мовы Мінскага педінстытута.

Кандыдат філалагічных навук, Каўрус адпрацаваў пасля чвэрць стагоддзя дацэнтам гэтай кафедры. Ëн аўтар шасці кніг па стылістыцы беларускай мовы, а таксама дапаможніка па стараславянскай мове.

«Побач з ім было добра і цёпла, надзейна і ясна», — піша пра яго Ціхан Чарнякевіч.

Ужо немалады, Алесь Каўрус быў уважлівым чытачом «Нашай Нівы» і рэгулярна пісаў у наша выданне на тэмы культуры мовы. Ніжэй вы знойдзеце спасылкі на яго публікацыі.

Алесь Каўрус быў чалавекам, які зрабіў наш свет, нашу Беларусь лепшай, які сумленна працаваў і пранёс беларускую традыцыю. Цяпер эстафетная палачка — за яго вучнямі. 

Допісы Алеся Каўруса ў «Нашу Ніву»:

Не правапісам адным жыве мова

Садоўскага падвяла памяць

Плыві ў даль, чоўн, воляй хваль…

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
63
Абуральна
0