Шматгадовы старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Шматгадовы старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Слуханне па справе аб ліквідацыі аб'яднання па раскладзе пройдзе 10 студзеня ў Вярхоўным Судзе, пазоў аб гэтым падало Міністэрства юстыцыі. Працэс будзе весці суддзя Кацярына Якутовіч.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — адна з найстарэйшых культурна-гістарычных арганізацый у Беларусі: яна была заснаваная яшчэ ў 1966 годзе. Спачатку дзейнічала як дзяржаўна-грамадская інспекцыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонд, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх помнікаў, у тым ліку Сафійскага сабора ў Полацку, кальвінісцкіх збораў у Заслаўі і Смаргоні.

Пасля таварыства стала цалкам незалежным ад дзяржавы аб'яднаннем. Яно, у прыватнасці, змагалася супраць зносу розных гістарычных аб'ектаў і выказвала прапановы па іх уключэнні ў спіс культурных каштоўнасцяў. З 2007 года старшынёй арганізацыі з'яўляецца гісторык-этнолаг і культуролаг Антон Астаповіч. 

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
40