Як стала вядома «Флагштоку» ад крыніцы, звязанай з Рэчыцкім райвыканкамам, Віталь Панчанка атрымаў пасаду намесніка начальніка аддзела ідэалогіі Рэчыцкага ўпраўлення тэхналагічным транспартам РУП «Беларуснафта». Інфармацыю аб прызначэнні пацвердзілі ў прыёмнай упраўлення.

У 2022 годзе Панчанку знялі з пасады кіраўніка Рэчыцкага райвыканкама. Як распавёў «Флагштоку» чалавек, знаёмы з сітуацыяй, экс-старшыню інкрымінавалі нястачу свіней і буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках Рэчыцкага раёна.

Спыненне ж крымінальнага пераследу Панчанкі крыніца пракаментавала так: «Ён недатыкальны і асабіста рукапаціскальны ў Мінску».

Цяпер, па словах крыніцы, аклад Віталя Панчанкі на пасадзе намесніка ідэолага ў транспартным упраўленні «Беларуснафты» складае каля 5 000 рублёў.

Віталь Панчанка быў доўгажыхаром сярод старшыняў раёнаў Гомельскай вобласці — ён узначальваў Рэчыцкі раён 10 гадоў. 

Чытайце таксама:

Нядаўна звольнены старшыня Рэчыцкага райвыканкама знаходзіцца за кратамі

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8