«У дзень 20-годдзя N.R.M. «Дом культуры» ўпершыню на лічбавых пляцоўках з’явілася адмысловая версія дыска з п’есай «Дом культуры» паміж песнямі, якая цалкам паўтарае лімітаванае першапачатковае выданне 2002 года.

Альбом «Дом Культуры» для мяне быў не толькі музычнай, але менавіта і «культурніцкай» падзеяй, бо над ім працавалі аб’яднаныя творчыя сілы — я напісаў п’есу, якая гучала паміж песнямі, персанажаў гэтай п’есы агучвалі Ганна Вольская, Вольга Бабак, Уладзімір Шаблінскі, Сяргей Канановіч, музыкі N.R.M. 

Рэалізаваў запіс п’есы Анатоль Додзь («Народны Альбом»). 

П’еса была натхнёная турамі гурта па Беларусі і сустрэчамі з рознымі прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. 

Уласна, сюжэт п’есы і будуецца на тым, што ў мястэчка Ёцавічы мусіць прыехаць N.R.M. Для гурта гэта звычайны шараговы туравы канцэрт, а для ёцавіцкай адміністрацыі — падзея, ЧП раённага маштабу, пасля якога можна і з пасады паляцець. 

І вось галоўная прадстаўніца «вертыкалі» Ёцавічаў бярэцца за справу…», — напісаў Лявон Вольскі.

Паслухаць альбом «Дом культуры» (з п’есай) можна тут.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0