«Ты пі*ар. І чорт я**ны. У нас няма снарадаў. Там хлопцы гінуць за нас, а мы тут сядзім, не дапамагаем. Нам патрэбныя снарады, мы хочам разʼя*аць усіх. Мы тут пад Бахмутам супраць усёй украінскай арміі ваюем. Дзе ты? Дапамажы нам, нарэшце.

Назваць, бл***ь, цябе больш няма чым, акрамя аднаго слова — гэта пі*ар. Калі хлопцы гінуць, дзе вы ўсе?» — гавораць на відэа байцы.

Гэта відэа — новае сведчанне і праблем з дысцыплінай у расійскай арміі, і дэфіцыту боепрыпасаў у расіян.

Пад Бахмутам з чэрвеня не спыняюцца жорсткія баі. Нават у выпадку страты яго ўкраінцы адступяць на выгадныя, больш высокія пазіцыі вакол Часавага Яра і Славянска, але валоданне горадам мае псіхалагічнае значэнне.

Клас
36
Панылы сорам
3
Ха-ха
86
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1