Расійскага грамадзянства ў Грозева няма, у картцы пазначана, што ён грамадзянін Балгарыі.

У ліпені ФСБ абвінаваціла Грозева ў датычнасці да аперацыі ўкраінскіх спецслужбаў па крадзяжы баявых самалётаў Расіі. Сам Грозеў казаў, што не ўдзельнічаў у аперацыі, а рыхтаваў расследаванне аб «двайной гульні», якую, з ягоных слоў, вялі ўкраінскія спецслужбы і ФСБ Расіі.

Выданне Bellingcat, у якім працуе Грозеў, у ліпені 2022 года прызнана ў Расіі «непажаданым», а юрыдычную асобу, пад якой яно зарэгістравана, у кастрычніку 2021-га Мінюст унёс у рэестр «замежных агентаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0