Кот Сцяпан наведаў харкаўскіх ратавальнікаў ФОТЫ
Вядомы кот наведаў асабовы склад 11-й Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай часці Харкава, падзякаваў гарнізону за службу і па традыцыі пасядзеў у крэсле кіраўніка часці.
Фота ўкраінскіх ратавальнікаў
«Дзякуй за выратаваныя жыцці, адвагу і прафесіяналізм», — напісаў Сцяпан на сваёй старонцы ў інстаграме.
Украінскія ратавальнікі вядомыя сваёй любоўю і клопатам пра братоў нашых меншых, і таму асабліва прыемна атрымліваць ўвагу і ад іх.
Фота ўкраінскіх ратавальнікаў
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ