Кім Чэн Ын. Фота: AP

Кім Чэн Ын. Фота: AP

«Ілжывае паведамленне японскіх СМІ пра тое, што КНДР прапаноўвала боепрыпасы Расіі, — гэта абсурдны манеўр, які не заслугоўвае якіх-небудзь каментароў або тлумачэнняў», — заявілі ў паўночнакарэйскім МЗС.

Раней японская газета Tokyo Shimbun паведаміла, што ў лістападзе Паўночная Карэя адправіла ў Расею боепрыпасы, у тым ліку артылерыйскія снарады. Па даных газеты, у наступныя тыдні чакаюцца і іншыя пастаўкі ўзбраення з КНДР у Расію.

Дзярждэпартамэнт ЗША раней заяўляў, што Паўночная Карэя пастаўляе ўзбраенне, у прыватнасці, расійскай ПВК Вагнера. ЗША таксама маюць намер ініцыяваць на пляцоўцы Рады Бяспекі ААН абмеркаванне пытання аб паўночнакарэйскіх пастаўках у Расію.

«Злучаныя Штаты пацвярджаюць, што КНДР завяршыла першапачатковую пастаўку зброі расійскай прыватнай вайсковай кампаніі, вядомай як «Вагнер» […] У мінулым месяцы КНДР паставіла ў Расію для «Вагнера» гранатамёты і ракеты […] Паводле нашай ацэнкі, гэты аб'ём паставак «Вагнеру» не зменіць становішча на полі бою ва Украіне, але мы занепакоеныя тым, што КНДР плануе працягваць вайсковыя пастаўкі «Вагнеру», — гаворыцца ў заяве амбасадара ЗША ў ААН Лінды Томас-Грынфілд.

Па словах пасла, закупкі Расіяй ўзбраення ў КНДР з'яўляюцца парушэннем рэзалюцый ААН аб санкцыях супраць Паўночнай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3