Фота Pexels.com

Фота Pexels.com

Па-першае, мы павінны з'ядаць як мінімум 400 грамаў у суткі (а лепш — да 800 грамаў) гародніны і зеляніны, — кажа ў каментары «СБ» акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Сяргей Красны. — На другое месца пастаўлю алей — рапсавы і аліўкавы. Рэч у тым, што ў іх прысутнічае вялікая колькасць карыснай поліненасычанай тлустай кіслаты амега-3, якая перашкаджае з'яўленню злаякасных новаўтварэнняў. У сланечнікавым алеі гэтай кіслаты ў дзясяткі разоў менш. А вось амега-6, якая ёсць у чырвоным мясе, наадварот, правакуе хранічнае запаленне і анкалагічныя працэсы. У Беларусі суадносіны спажывання амега-6 да амега-3 складаюць 15 да 1, а аптымальнымі ёсць 1 да 1.

Таксама для нашага арганізма карысныя рыба і морапрадукты. Наогул раю звярнуць пільную ўвагу на міжземнаморскі прынцып харчавання: шмат гародніны, морапрадуктаў, арэхаў, суцэльных злакаў, але мала мяса, солі і прысмакаў, кажа С. Красны.

Клас
84
Панылы сорам
11
Ха-ха
13
Ого
12
Сумна
22
Абуральна
35