«Вядома, гэта адбываецца праз дзеянні Азербайджана, але ад гэтага сэнс не мяняецца. Гэта ключавы сэнс прысутнасці расі­­­­йскіх міратворцаў — не дазваляць незаконных дзеянняў і трымаць пад кантролем Лачынскі калідор», — заявіў Пашынян.

Сітуацыя ў калідоры, які злучае асноўную тэрыторыю Арменіі з Нагорным Карабахам, абвастрылася 12 снежня, калі адзіную дарогу Сцепанакерт-Горыс заблакавалі нейкія «экаактывісты». Азербайджан абвінавачваў у гэтым расійскіх міратворцаў, МЗС Расіі рашуча адпрэчвала абвінавачванні.

Армянскія СМІ пішуць пра гуманітарны крызіс у рэгіёне з насельніцтвам у 120 тысяч чалавек і пра тое, што пачынаецца дэфіцыт прадуктаў харчавання.

«Гуманітарная сітуацыя ў Нагорным Карабаху застаецца вельмі напружанай у выніку незаконнай блакады Азербайджанам Лачынскага калідора. Сотні сем'яў застаюцца падзеленыя па розныя бакі блакады. У Нагорным Карабаху не хапае шэрага тавараў першай неабходнасці, у тым ліку харчавання», — падкрэсліў Пашынян.

У лістападзе Пашынян адмовіўся падпісваць дэкларацыю Савета АДКБ па выніках Ерэванскага саміту, паказаўшы, што сяброўства Арменіі ў АДКБ не забяспечыла рэакцыі вайсковага саюза на дзейнасць Азербайджана.

Паводле аналітыкаў, магчымы выхад Арменіі з АДКБ.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1