Увечары расійскія тэлеграм-каналы паведамілі пра абстрэл рэстарана «Шэш-Беш» у Данецку. У той момант там гуляў Дзмітрый Рагозін, які да ліпеня 2022-га кіраваў дзяржкарпарацыяй «Раскосмас», а пасля ўзначаліў групу ваенных дарадцаў «ЛДНР».

У выніку абстрэлу два чалавекі загінулі. Рагозін атрымаў асколачныя раненні галавы, ягадзіц і сцягна.

Асколак, які трапіў у хрыбетнік Рагозіна, паводле ацэнак медыкаў, выцягнуць не ўдасца.

Пра гэта паведаміў яго памочнік.

Сам палітык лічыць свой стан здавальняючым.

Мяркуючы па відэа з месца здарэння, ракета ці снарад прыляцелі дакладна ў памяшканне, дзе вялі гутарку Рагозін і высокапастаўленыя чыноўнікі акупацыйнай адміністрацыі. Бутэлькі на стале засталіся некранутыя.

Рагозін: Звесткі пра мой прыезд у Данецк хтосьці зліў

Клас
80
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1