Камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка

Камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка

Першы прысуд Стасевічу быў вынесены за абразу супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. За каментар у «Аднакласніках», які ён пакінуў у дачыненні да супрацоўніка ДАІ, які наступіў затрыманаму чалавеку каленам на галаву, суд прысудзіў мужчыне два гады «хатняй хіміі» і 1 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Па матэрыялах новага абвінавачання, Дзяніс абразіў камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенку — ён пакінуў каментар, «які змяшчае негатыўную і зневажальную па форме ацэнку асобы».

З улікам неадбытага пакарання суд пастанавіў прызначыць Дзянісу тры гады «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4