Надвор'е ў другі дзень тыдня вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы і нясуць цяпло. Ноччу, раніцай і днём на большай частцы Беларусі чакаецца галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.

Удзень, як паведамлялася, пацяплее, у Мінску будзе +1°C.

У сераду таксама будзе цёпла. Беларусь будзе ў зоне ўплыву атмасфернага фронту і больш цёплых вільготных паветраных мас з паўднёвых шырот. Яны прынясуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

На дарогах будзе слізка. Уначы прагназуюць да мінус 5°C, днём — каля 0°C.

Другая палова тыдня будзе характарызавацца пахмурным надвор'ем, чакаецца кароткачасовы дождж, мокры снег.

Ноччу і раніцай прагназуецца туман, бачнасць да паўкіламетра. Месцамі на дарогах будзе слізка. У чацвер уначы пацяплее, чакаецца ад -1 да +3°C, днём — каля 0°С, у пятніцу — 0… +3°C.

У выхадныя надвор'е істотна не зменіцца, бо атмасфернымі працэсамі працягнуць кіраваць цёплыя вільготныя паветраныя масы з паўднёвых шырот.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2