Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Члены Стаўкі надалі ўвагу сітуацыі ў Беларусі. Была заслухана інфармацыя пра актуальную колькасць і ўзбраенне варожых вайсковых груповак. Камандуючыя адзначылі гатоўнасць сілаў абароны рэагаваць на любое развіццё падзей», — адзначаецца ў прэс-рэлізе Офіса прэзідэнта Украіны.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак, сакратар РНБА Аляксей Данілаў, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны, начальнік ГУР Кірыла Буданаў, старшыня СБУ Аляксандр Літвіненка, камандуючы Сухапутнымі войскамі ЗСУ Аляксандр Сырскі і камандуючыя войскамі аператыўных кірункаў.

Да нарады таксама далучыліся кіраўнікі МУС і МЗС, міністр інфраструктуры, а таксама іншыя члены ўрада, кіраўнікі сілавых ведамстваў і праваахоўных органаў.

Пасяджэнне Стаўкі адбылося напярэдадні сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая пройдзе 19 снежня ў Мінску. Гэта будзе першы з 2019 года візіт Пуціна ў Беларусь.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0