Фота: hcdinamo.by

Фота: hcdinamo.by

Хакейны клуб афіцыйна не паведамляў аб падпісанні пагаднення, аднак на афіцыйным сайце «зуброў» у раздзеле «Партнёры» з'явілася згадка кампаніі, заўважыў «Прэсбол».

Раней генеральным спонсарам «Дынама» быў «Беларуськалій», згадак пра кампанію цяпер на сайце клуба няма.

«Газпрам-экспарт» — даччыная кампанія «Газпрама», найбуйнейшы ў свеце экспарцёр прыроднага газу. Кампанія раней была спонсарам рыжскага «Дынама», якое пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне адмовілася ад удзелу ў КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3