Вячорка сказаў наступнае:

«Сёння я размаўляў пра гэта з міністрам [замежных спраў Літвы] Ландсбергісам. Тое, што нібыта рэжым згадзіўся на транзіт збожжа без палітычных умоў — гэта вынік скаардынаванай пазіцыі міжнароднай супольнасці і нашых саюзнікаў. Раней рэжым выстаўляў ультыматум: зняцце санкцый у абмен на транзіт збожжа.

Зрэшты, пакуль рана казаць, ці сапраўды транзіт будзе адбывацца. Мы ведаем, чаго вартыя словы рэжыму — сёння слова даў, заўтра ўзяў. Ёсць таксама пытанне, якім чынам яно будзе дастаўляцца. Чыгуначнае злучэнне парушанае.

Пра зняцце іншых санкцый не ідзе гаворкі. Абсалютна недапушчальна здымаць санкцыі, пакуль рэжым не выканаў ніводнай умовы, рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца, а Беларусь усё больш уцягваюць у вайну».

Раней міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў прапанову Беларусі, якая прагучала ў ААН, аб транзіце ўкраінскага збожжа ў літоўскія парты. Міністр лічыць такі варыянт магчымым, калі з ім не будуць звязаныя ніякія палітычныя ўмовы.

Чытайце таксама:

Літва дапусціла перавозку ўкраінскага збожжа праз Беларусь, але без палітычных умоў

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5