Фота: flickr.com

Фота: flickr.com

Пачынайце лекаванне як мага хутчэй

Стрэс, стомленасць і хваробы, у тым ліку прастудныя, працуюць як трыгеры для абвастрэння герпесу. Калі гэта з вамі здарылася, пачынайце лячыць герпес як мага хутчэй, піша The Times.

Старайцеся не дакранацца да пузыркоў, бо ў такі момант ён найбольш заразны і можа распаўсюджвацца. Сімптомы герпесу знікнуць праз сем—дзесяць дзён, але калі пры першых яго праявах вы нанесяце супрацьвірусны крэм з ацыклавірам, вы зможаце паменшыць дыскамфорт і паскорыць гаенне. Важна наносіць крэм тонкім слоем, а не ўціраць у скуру кожныя чатыры гадзіны. Дастатковы адпачынак і здаровае харчаванне падтрымаюць імунітэт, які дапаможа прадухіліць рэцыдыў.

Пакрывайце вусны сонцаахоўнай касметыкай

Людзі, чыя скура ўразлівая на ультрафіялетавыя прамяні, могуць пакрываць вусны касметычнымі сродкамі з SPF. Калі вы з іх ліку, выбірайце прадукт не менш чым з SPF15, каб абароны было дастаткова.

Сонечнае святло і сонечныя апёкі — вядомыя трыгеры абвастрэння герпесу, і калі круглы год прымяняць сонцаахоўную касметыку, гэта, верагодна, дапаможа знізіць рызыку. Не грэбуйце карыснай звычкай і ўзімку, бо і тады бываюць сонечныя дні.

Прымайце вітамін Е

Спалучэнне асляпляльна белага снегу, сонечнага святла і вялікай вышыні ў гарах можа павысіць рызыку з'яўлення герпесу ў лыжнікаў — носьбітаў гэтага вірусу. Навукоўцы з Цюрыхскага ўніверсітэта выказалі здагадку, што ўзмоцненае ўздзеянне ультрафіялетавых прамянёў падчас катання на лыжах падвяргае арганізм дадатковаму акісляльнаму стрэсу, аслабляе імунную сістэму і дазваляе вірусу герпесу квітнець. Вучоныя мяркуюць, што калі прымаць дадаткова вітамін Е цягам зімовых месяцаў, у тым ліку перад лыжным адпачынкам, гэта можа дапамагчы ў барацьбе з акісляльным стрэсам і адпаведна з вірусам герпесу.

Чытайце таксама:

Ці можна адбяліць зубы танна, што рабіць з «канаўкамі» ўздоўж дзяснаў, ці набываць пасту з фторам — папулярна тлумачыць стаматолаг

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

«Спадзяюся, пятага разу не будзе». Беларусы, якія хварэлі на кавід тры і больш разы, расказваюць, як гэта

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
8