Фота: СБ

Фота: СБ

Рос без бацькі

Андрэю Лук’яновічу 52 гады, ён родам са Смаргоні. У адным з інтэрв’ю ён распавядаў, што яго бацька рана памёр, таму Лук’яновіча выхоўвала толькі маці. У 1992 годзе ён скончыў расійскае Балашоўскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча.

«Падказалі, што ёсць такое вучылішча — адно з найлепшых. Конкурс быў вялізны, паступіў з другога разу. Калі паступіў, амаль на ўсе грошы, што былі, даслаў тэлеграму. Усе парывы сваёй душы прадыктаваў — з вялізнай падзякай маме… Знакавая падзея», — згадваў ён.

Таксама Лук’яновіч распавядаў, што яго маці — вельмі жыццярадасны чалавек.

«Скажу так: гэта мой любімы чалавек, які навучыў мяне многаму. Імкнуся бываць у яе ў Смаргоні раз на некалькі месяцаў. І, як правіла, на вялікія святы мы з сёстрамі збіраемся ў мамы ўсе разам», — казаў вайсковец.

Шукаў жонку — толькі беларуску

Жонка Лук’яновіча Святлана таксама родам са Смаргоні. «Мне яшчэ бабуля казала: дзвюх радзім не бывае. Гэта азначала, што жонку трэба браць з Беларусі», — прызнаваўся ён у гутарцы са «Звяздой».

Фота: сацыяльныя сеткі.

Фота: сацыяльныя сеткі.

Як сапраўдная жонка афіцэра, Святлана паехала з ім на размеркаванне ва Улан-Удэ і ездзіла з ім усюды, дзе б ён ні быў. Лук’яновіч прызнаваўся, што жонка вельмі падобная да яго маці.

Мае трох дзяцей, дачка вучыцца ў Германіі

Як пісала «Звязда», старэйшы сын Яўген пайшоў па слядах бацькі: рос побач з аэрадромам, часта бываў у вайсковых часцях, дзе служыў яго бацька. Праўда, пайшоў у грамадзянскую авіяцыю і працуе ў расійскай авіякампаніі.

Фота: zviazda.by

Фота: zviazda.by

Яшчэ ў Андрэя Лук’яновіча — дарослая дачка, сын-школьнік. Настасся вучыцца ў Германіі. Калі прыйшоў час паступаць, выдатніца адразу прайшла ў тры ВНУ, потым давялося выбіраць. Мікіта вучыцца ў дзясятым класе і схільны да дакладных навук. Таксама цікавіцца самалётамі, аднак стаць лётчыкам не дазволіць здароўе.

З’яўляецца дэлегатам УНС

Сваю лаяльнасць да дзейнай улады Лук’яновіч выказвае публічна. Вайсковец з’яўляецца дэлегатам УНС, а таксама выступаў за папраўкі ў Канстытуцыю на апошнім рэферэндуме.

«Я галасую за паступовае і паступальнае развіццё дзяржавы. Нішто не стаіць на месцы, усё развіваецца. Асноўны закон нашай дзяржавы патрабуе пэўных змен у сувязі з абстаноўкай, якая мяняецца, асабліва вакол нашай краіны.

Фота: zviazda.by

Фота: zviazda.by

Цяпер мы атрымалі вельмі вывераны, дакладны дакумент, які, думаю, ёсць сэнс падтрымаць для таго, каб наша краіна развівалася далей», — цытавалі дзяржаўныя СМІ словы Лук’яновіча.

Знаходзіцца пад санкцыямі

Імя Андрэя Лук’яновіча знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і Украіны. Туды ён патрапіў за ўдзел у сумесных вайсковых вучэннях Расіі і Беларусі перад нападам на Украіну 24 лютага.

Фота: zviazda.by

Фота: zviazda.by

«Уваходзіць у склад беларускага войска, якое падтрымала ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны. Такім чынам, ён нясе адказнасць і актыўна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны, а таксама стабільнасць і бяспеку ва Украіне», — удакладняецца на сайце ўкраінскай базы санкцый.

Клас
10
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
44