«Для нас гэта − магчымасць у чарговы раз падняць планку і для сябе, і для рынку»

Пра тое, як рухаецца будоўля квартала ў раёне плошчы Перамогі, мы распавядалі ў красавіку і чэрвені. Цяпер настаў час паглядзець на першы гатовы дом.

Участак у цэнтры Мінска, дзе раней было тралейбуснае дэпо, кампанія «А-100 Дэвелапмент» набыла ў 2017 годзе з аўкцыёну. За зямлю забудоўшчык заплаціў каля 8,8 мільёна даляраў. Амаль столькі ж кампанія выдаткавала на знос старых пабудоў і дэмантаж інжынерных сетак. У 2019 годзе забудоўшчык прадставіў праект жылога комплексу, які распрацаваў вядомы расійскі архітэктар Сяргей Скуратаў, а ўжо праз год на месцы былога дэпо закіпела будоўля.

Зараз цалкам гатовы дом пад адрасе: вуліца Кісялёва, 6 В. Вакол дома ўжо ёсць дарожкі — праўда, учарашні снегапад і ледзяны дождж схавалі ўсё добраўпарадкаванне.

Трапіць у новабудоўлю ўжо не проста. Вакол плот і доступ не для ўсіх. Да прыкладу, у свой пад'езд жыхары будуць трапляць па Face ID — іх твары распазнае разумная сістэма. У самім пад'ездзе ўсталяваны дзверы «no touch»: тузаць ручку не абавязкова, прылада сама адчыніць дзверы перад жыхарамі.

Першыя тры дамы «Дэпо» маюць па шэсць паверхаў і размешчаны з боку вуліцы Кісялёва. Адрозніваюцца будынкі ўнутраным напаўненнем: у адным будзе чарнавое аздабленне, у іншым — white box, у трэцім — white box plus.

У пад'ездзе сустракае лаўнж-зона, а таксама — памяшканне для калясак, «лапамыйка» і гасцявыя санвузлы.

Тут жа на сцяне — карціна беларускай мастачкі Таццяны Радзівілка. Твор з серыі пад назвай «Вяртанне» пісаўся спецыяльна для гэтага дома. У іншых дамах таксама з'явяцца карціны гэтага аўтара.

Ва ўсіх кватэрах першага дома зроблена аздабленне White Box. Што гэта азначае? Тое, што ўсе брудныя і шумныя працы ўжо ў мінулым. Будучым гаспадарам застанецца выбраць колер сцен, зрабіць падлогу і столь. Усе перагародкі, выключальнікі, разеткі, ацяпленне, вывады пад кандыцыянеры — ужо на месцы. У Беларусі так, дарэчы, ніхто не робіць.

Першыя тры дамы комплексу — цалкам маналітныя. Сцены тут адліваліся з бетону. Фасад будынкаў — нямецкая клінкерная цэгла. Гэты матэрыял цікавы тым, што, дзякуючы тэхналогіі вырабу, немагчыма знайсці дзве аднолькавыя цаглінкі. Кожная з іх трохі адрозніваецца колерам або ўзорам. Усе вокны ў дамах таксама з Германіі — з алюмініевым профілем Schuco. Ёсць у Depo і скругленыя, радыусныя вокны, што таксама рэдкасць для Беларусі.

У кожным доме запраектавана па 21-й кватэры. Вышыня столяў тут — больш за тры метры. Гардэробных і ванных пакояў у кожнай кватэры столькі ж, колькі і спальняў.

«Толькі лянівы не сказаў нам, што мы пачалі праект у не самы ўдалы час»

Дарэчы, свабодныя кватэры ў дамах, якія будуюцца, яшчэ ёсць.

«У гэты момант у першых трох дамах рэалізавана больш за 65% кватэр. Частку кватэр мы пакідаем, будзем прадаваць іх у цалкам гатовым выглядзе. Пентхаусы амаль усе прададзеныя, астатнія планіроўкі яшчэ ёсць у наяўнасці», — расказваюць у «А-100».

Сярод «фішак» першых дамоў у цэнтры горада — ліфты Shindler, аўтаматычны маніторынг ацяплення, вады і працякання, «разумны дом», прадуманае добраўпарадкаванне, прэміяльны сэрвіс.

«Толькі лянівы не сказаў нам, што мы пачалі праект у не самы ўдалы час. Скажу, што мы працуем на рынку ўжо 27 гадоў, і крызісаў на нашым веку было ўжо шмат. Ідэальнага часу не будзе ніколі, крызісы пройдуць, а «Дэпо» застанецца», — кажа Святлана Шэўлік, кіраўнік групы кампаній «А-100 Дэвелапмент».

Таксама амаль гатовыя да здачы два суседнія дамы. Што датычыцца перспектыў, то зараз пачалося будаўніцтва трохпад'езднага жылога дома на месцы галерэі «Ў», а ў наступным годзе стартуе будаўніцтва і пятага жылога дома.

Плошча жылля ў першых дамах пачынаецца ад 88 «квадратаў». У чацвёртым доме можна будзе знайсці меншую кватэру — там плошчы пачынаюцца ад 61 квадратнага метра.

Цікавы выгляд будынка, які будзе адноўлены амаль цалкам у сваім першапачатковым выглядзе, — гэта цагляны будынак мыйкі 1929 года. Падчас дэмантажу гэтай пабудовы захавалася больш за 20 тысяч старых цаглін, якія будуць выкарыстаныя ў адным з інтэр'ераў агульных прастор. У адноўленым будынку мыйкі запрацуе рэстаран і мастацкая галерэя.

Таксама забудоўшчык выкарыстоўвае ў дызайне знойдзеныя рэйкі, бэлькі і нават валуны. Яны інтэгруюцца ў пешаходныя дарожкі, вулічную мэблю і ландшафтны дызайн.

Паркінг размесціцца пад усім комплексам. Пакуль здадзена толькі частка, якая будзе пад жылымі дамамі, але і яна ўражвае. Па-першае, тут высачэзныя столі. У некаторых месцах яны даходзяць да 6 метраў. Па-другое, тут ёсць месца для электрамабіляў. Па-трэцяе, тут проста прыгожа.

За кожнай кватэрай замацуюць адно парковачнае месца, дадатковыя месцы можна дакупіць. Усяго тут прадугледжана больш за 800 машынамесцаў і спецыяльныя зоны для захоўвання ровараў.

Увесь жылы комплекс «Дэпо» будзе складацца з 21 дома і 557 кватэр. Амаль палову прасторы новага квартала зойме зялёная зона і пешаходная вуліца. На астатняй плошчы з'явяцца жылыя дамы са шматлікімі грамадскімі прасторамі.

Упрыгожваннем квартала стане пешаходная вуліца са штучнай сажалкай, буцікамі і рэстаранамі. Пры гэтым калі на праменад змогуць трапіць усе жадаючыя, то тэрыторыя жылых дамоў будзе закрытай і свабоднай ад аўтамабіляў. Двары комплексу абсталююць дзіцячымі гульнявымі пляцоўкамі, зонамі для адпачынку і заняткаў спортам.

Адміністраваць квартал і сачыць за яго чысцінёй будзе кампанія «А-100 Камфорт».

Клас
45
Панылы сорам
12
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
7