Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША (USOPC) падтрымлівае ідэю дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, калі яны не будуць выступаць пад нацыянальнымі сцягамі сваіх краін. Пра гэта кіраўнік USOPC Сюзана Лаёнс заявіла The Wall Street Journal.

Выданне адзначае змену пазіцый USOPC, а таксама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Раней USOPC крытыкаваў расійскіх спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах пасля допінгавых скандалаў, а МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі па ўсім свеце адхіляць прадстаўнікоў РФ і Беларусі ад спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.

На мінулым тыдні кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што хоча, каб расійскія і беларускія спартоўцы маглі ўдзельнічаць у гульнях у Парыжы, нават калі вайна ва Украіне працягнецца.

У сваю чаргу Лаёнс адзначыла, што змяненне пазіцыі важнае для захавання алімпійскіх ідэалаў і алімпійскага руху. Пры гэтым кіраўнік USOPC адзначыла, што арганізацыя па-ранейшаму падтрымлівае Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13