У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я (моцны снег, дождж пры адмоўных тэмпературах, наліпанне мокрага снегу на галінкі і драты) днём 11 снежня і ноччу 12 снежня перыядычна ўзнікалі парушэнні электразабеспячэння ў размеркавальных электрасетках, пераважна ў Мінскай вобласці. Энергетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Па стане на 6:00 12 снежня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 113 населеных пунктаў.

Тым часам снег і снегапады прагназуюцца цягам усяго тыдня. У прыватнасці, на сёння абяцаюць моцны снег і завіруху, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0