Фота: Markus Schreiber / AP

Фота: Markus Schreiber / AP

«Адно з відавочных наступстваў сакралізацыі дзяржавы — адраджэнне імперскіх амбіцый… Іншы вынік — беспакаранасць не толькі тых, хто прымае злачынныя палітычныя рашэнні, але і тых, хто здзяйсняе злачынствы пры іх выкананні. Беспакаранымі і нават не расследаванымі застаюцца бяссудныя пакаранні, забойствы мірных жыхароў, катаванні і марадзёрства. Мы бачылі гэта ў ваенных дзеяннях у Чачэніі, мы бачым гэта і сёння на захопленай тэрыторыі Украіны. Пасля бамбёжак Грознага знішчэнне Марыупаля не стала чымсьці прынцыпова новым», — адзначыў Рачынскі.

«Барацьба … з бандэраўшчынай стала абгрунтаваннем вар’яцкай, злачыннай і захопніцкай вайны супраць Украіны. Адной з першых ахвяр гэтага вар’яцтва стала гістарычная памяць у самой Расіі», — сказаў прадстаўнік «Мемарыяла».

Ëн заявіў, што пуцінскі рэжым «скарэжыў» гістарычную памяць расіян, памяняў месцамі паняцці «фашызм» і «антыфашызм». Цяпер расійскія мас-медыя называюць антыфашызмам уварванне ў суседнюю краіну, якая не давала для гэтага ніякіх падстаў, анексію захопленых тэрыторый, тэрор супраць мірных жыхароў захопленых тэрыторый», — сказаў прадстаўнік «Мемарыяла».

Чытайце таксама:

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага ПОЎНЫ ТЭКСТ

Украінская лаўрэатка Нобеля: Мы маем стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку ды іншых ваенных злачынцаў да адказнасц

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0