Паводле слоў Дзюжарыка, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч сустрэўся ў пятніцу ў Нью-Ёрку з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, каб паведаміць яму, што няма ніякіх перадумоў для транзіту ўкраінскага збожжа.

Амбразевіч таксама «паўтарыў просьбу свайго ўрада мець магчымасць экспартаваць уласныя ўгнаенні, якія цяпер падпадаюць пад санкцыі», — гаворыцца ў заяве Дзюжарыка па выніках сустрэчы.

У ліпені Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і Турцыя заключылі ўгоду з Расіяй і Украінай аб аднаўленні чарнаморскіх паставак збожжа ва Украіну, якія былі спыненыя з пачатку вайны, і аблегчэнні паставак з Расіі прадуктаў харчавання і ўгнаенняў. 

Санкцыі забараняюць Беларусі экспартаваць калійныя ўгнаенні праз парты Балтыйскага мора.

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
68
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
16