Рэжым Лукашэнкі зноў прапануе свае транзітныя паслугі для экспарту збожжа з Украіны
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч паведаміў генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, што Беларусь гатовая забяспечыць транзіт збожжа з Украіны праз сваю тэрыторыю ў парты Літвы. Гэтую інфармацыю пацвердзіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Гутэрыша Стэфан Дзюжарык, паведамляе Office Life.
Юрый Амбразевіч
Паводле слоў Амбразевіча, па выніках сустрэчы ў ААН бакі дамовіліся, што Беларусь гатовая без папярэдніх умоў забяспечыць транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю ў Літву. У чэрвені такую самую схему прапаноўваў экс-міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, але яна зацікаўленасці не выклікала.
У пачатку года Літва забараніла транзіт беларускіх тавараў праз свае парты, у адказ Беларусь увяла забарону на транзітнае чыгуначнае паведамленне паміж Літвой і Украінай.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ