Гандлёвы дом «Стралец». Фота: arendastrelets.by

Гандлёвы дом «Стралец». Фота: arendastrelets.by

Усяго полацкі бізнэсмен прадае 32 аб'екты нерухомасці (плюс стаянку) у сямі гарадах Беларусі. Сярод іх буйныя гандлёвыя цэнтры ў Полацку «Стралец» і «Манеж». У асноўным гэта гандлёвыя цэнтры і будынкі, дзе знаходзяцца аб'екты гандлю. Пра прычыны продажу не паведамляецца.

Сам бізнэсмен сітуацыю для журналістаў не каментуе, але пры гэтым размяшчае некаторую інфармацыю па тэме ў сваіх сацыяльных сетках.

У сацсетках гандлёвага дома «Стралец» таксама з'явілася інфармацыя аб магчымай ліквідацыі гэтай арганізацыі. У адзіным рэестры дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб і ІП гэтая арганізацыя значыцца як дзейная, а апошнія змены ва ўстаноўчы дакумент юрыдычнай асобы ўносіліся ў снежні 2020 года. Інфармацыю аб магчымай ліквідацыі бізнэсмен таксама не каментуе.

Крыху менш за дзесяць гадоў таму Уладзімір Захараў ужо праводзіў масавы продаж сваіх аб'ектаў. Тады гэта было звязана з інвестыцыямі ў будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтра ў Наваполацку.

Раней паведамлялася, што Уладзіміру Захараву належыць большая частка гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. Гэта буйныя гандлёвыя цэнтры, гіпермаркет, рынак «Стралецкі». Раней Захараў валодаў тэлеканалам «Квант» і газетай «Інфарм-плюс», лікёра-гарэлачным заводам «Вінрэал». У 2013 годзе ў рэйтынгу «Ежедневника» полацкі бізнэсмен уваходзіў у топ-200 самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і займаў 131-ю пазіцыю.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
14
Сумна
7
Абуральна
0