Фота ілюстрацыйнае

«Ва Urals цяпер няма пакупнікоў на парозе, таму цэны даводзіцца зніжаць, каб прыцягнуць далёкіх пакупнікоў. Гэта звязана з санкцыямі і папярэднімі самаабмежаваннямі еўрапейскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, а не з абмежаваннем цэнаў», — мяркуе аналітык Argus Майкл Кэралан.

Каля трох чвэрцяў расійскай нафты адпраўлялася па моры з захаду краіны, паведамляецца ў артыкуле, а больш дарагая транспарціроўка паліва ў Азію вядзе да высокіх выдаткаў.

Пры гэтым іншы гатунак нафты ESPO прадаецца лепш, хоць і са зніжэннем цаны, бо ён дастаўляецца з усходняй часткі Расіі ў азіяцкія краіны.

З 5 снежня Еўрасаюз перастаў прымаць расійскую нафту, якая перавозіцца па моры, а краіны «Вялікай сямёркі», Аўстралія і Еўрасаюз увялі абмежаванне цэнаў на яе марскія перавозкі на ўзроўні 60 даляраў за барэль. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ну / Адказаць
09.12.2022
ПрЭлестно.
11
Беня / Адказаць
09.12.2022
Это в какой-то параллельной реальности.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру