Цяпер афіцыйна: мінімальны заробак з 1 студзеня сапраўды вырасце
З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак. Гэта прадугледжана рашэннем урада. Ён складзе 554 рублі.
Цяпер мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. Апошні раз ён вырас у кастрычніку на 88 капеек.
З 1 студзеня заробак складаў 457 рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ