Фота: AP/Alexander Zemlianichenko

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прыгаварыць палітыка да дзевяці гадоў калоніі. Крымінальная справа была распачатая з-за красавіцкага стрыму Яшына, у якім ён распавядаў аб забойстве мірных жыхароў у Бучы Кіеўскай вобласці падчас расійскай акупацыі.

Па версіі абвінавачвання, палітык распаўсюджваў «загадзя лжывую інфармацыю» па «матывах палітычнай нянавісці», хоць «ведаў», што Расія прымае меры «па падтрыманні міру і бяспекі». Яшына адправілі пад арышт па справе аб «фэйках» у сярэдзіне ліпеня. Яшын сваёй віны ў судзе не прызнаў.

Ён заявіў, што ў сваім стрыме прыводзіў і пазіцыю Украіны адносна забойстваў у Бучы, і пазіцыю Мінабароны Расіі, і паведамленні незалежных журналістаў. Ілья Яшын пасля пачатку вайны ва Украіне адкрыта заняў антываенную пазіцыю і адмовіўся з'язджаць з Расіі.

Паводле артыкула аб «фэйках» пра расійскае войска раней быў асуджаны маскоўскі муніцыпальны дэпутат Аляксей Горын. Ён атрымаў сем гадоў калоніі. Падставай для крымінальнай справы супраць яго стала тое, што на пасяджэнні Краснасельскага Савета дэпутатаў ён заклікаў спыніць вайну і вывесці расійскія войскі з Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
гобба / Адказаць
09.12.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру