«Дзякуй усім, хто працаваў. Давайце яшчэ папрацуем, каб такіх (цяперашніх акупантаў) не засталося ва Украіне», — дадаў палітык.
Дэмантаж помніка на могілках у Антокалі пачаўся ў аўторак. Віленскае самакіраванне планавала прыбраць стэлы да 1 лістапада, але гэтаму перашкодзіла тое, што Камітэт ААН па правах чалавека паведаміў аб часовых мерах абароны, ужытых да мемарыяла.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус адзначыў, што дазвол на гэтыя работы выдадзены самакіраваннем і няма неабходнасці чакаць асобных тлумачэнняў ад ААН.





