«Інсектыцыдная апрацоўка ў гэтым месяцы была два разы. Праводзілася цэнтрам прафілактычнай дэзынфекцыі ў два этапы, 21 і 28 лістапада адпаведна. У агульнай колькасці было апрацавана 28 тыс. кв. м плошчы», — расказала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і рэкламных камунікацыях аквапарку Надзея Макарэня.
Раней у дачыненні да кампаніі, якая валодае аквапаркам, былі пачатыя адміністрацыйныя працэсы з-за парушэнняў санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Таму яны мусілі падысці да справы максімальна сур'ёзна.
«Для падбору найбольш эфектыўнага сродку дэзынсекцыі спецыялісты адлоўлівалі насякомых, пазней у лабараторыі ў ходзе аналізаў высвятлялі, які сродак акажацца самым дзейсным у барацьбе са шкоднікамі», — адзначыла Макарэня.
«Спецыялісты агледзелі ўвесь комплекс. Ацанілі, як праводзіцца ўборка памяшканняў, апрацоўка абсталявання і г. д. Пасля паўторнай праверкі насякомых і слядоў іх жыццядзейнасці выяўлена не было», — адзначае агенцтва «Мінск-Навіны».
Чытайце таксама:
Мінчукі прыйшлі ў аквапарк і знайшлі пад сваімі лежакамі нешта агіднае





