У Wordle карыстальнік павінен адгадаць адно слова на беларускай або іншай мове з пяці літар за шэсць спробаў. Пік папулярнасці гульні ў вэб-пошуку прыйшоўся на сярэдзіну лютага. У пачатку месяца яе выкупіла газета The New York Times.

На другім месцы ў Google апынуўся запыт India vs England (Індыя супраць Англіі), гаворка ідзе пра супрацьстаянне ў крыкеце. Трэцяе месца ў агульным вэб-пошуку дасталася запыту Ukraine (Украіна), на чацвёртым аказалася Queen Elizabeth — каралева Вялікабрытаніі Лізавета, якая памерла ў верасні.

Самымі папулярнымі па колькасці запытаў у Google людзьмі 2022 года аказаліся акцёры Джоні Дэп, Уіл Сміт і Эмбер Херд, а чацвёртае месца заняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Клас
6
Панылы сорам
19
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
9