У гэтым відэа Андрэй Хадановіч расказвае:

  • як праз Ніжні Ноўгарад і Яраслаўль Багдановіч прыйшоў да Беларушчыны;

  • чаму «Вянок» — галоўная кніга беларускай паэзіі;

  • як казкі прабабулі адкрылі паэтычны талент Багдановіча;

  • чаму паэт пісаў шмат вершаў пра каханне па-руску і якія з іх на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч;

  • якія паэтычныя адкрыцці прыўнёс класік у беларускую літаратуру;

  • чым адрозніваецца паэзія Коласа і Багдановіча.

Вось некалькі думак з відэа:

Ёсць у нас беларусы, якія любяць знаходзіць тысячу прычын, чаму не размаўляюць па-беларуску. Напрыклад, такую: бо навокал не размаўляюць, альбо так: матчына мова ўжо расійская, бо русіфікацыя і гэтак далей, або любімае: не хачу рабіць сваёй недасканалай мовай памылак і абражаць тых, хто гэта робіць лепей.

Усе гэтыя аргументы разбіваюцца ў друзачкі, калі ўявіць адну нашу знакамітую постаць — гэта Максім Багдановіч, які большасць жыцця правёў не ў Беларусі, які нарадзіўся ў рускамоўнай сям'і, а дзяўчаты, якіх ён кахаў, не размаўлялі па-беларуску. Уявіце, што было б, калі б Багдановіча гэта спыніла?

Сама наша гісторыя, нашы мірныя пратэсты, нашы спантанныя спевы ў дварах і іншых публічных месцах вынеслі на першае месца і зрабілі гімнам песню Шчаглова-Куліковіча на верш Багдановіча «Пагоня». Мабыць, адзін з галоўных на сёння нашых гімнаў і галоўны багдановіцкі верш.

Да дзяўчат, якіх кахае, Багдановіч піша рускамоўныя вершы, хоць часам і па-беларуску. І вось дзіўна, што на беларускай мове выходзяць шэдэўры, а па-руску часам шараговыя тэксты, хоць рускую мову Багдановіч ведаў лепей і часцей ёй карыстаўся. Ёсць на свеце паэтычныя цуды, якія дазвалялі яму лётаць менавіта на крылах беларускай.

Максім Багдановіч назаўсёды застаўся 25-гадовым. Ён паміраў адзін далёка ад радзімы, але прымусіў верыць, што аўтары кніг не бываюць самотнымі. Паэзія Багдановіча будзе жыць вечна, як жыве беларуская літаратура і жыве Беларусь.

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Беларускі след Гіёма Апалінэра. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Камароўка бандытаў, багема і страчанае пакаленне, яўрэі і забойца Кенэдзі: топ-7 кніг пра Менск і Мінск». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0