Фота: Мотавелазавод

Фота: Мотавелазавод

Дагэтуль Манько працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў намеснікам дырэктара па маркетынгу і камерцыйных пытаннях. Яму 36 год.

Ладуцька страціў пасаду пасля разносу Лукашэнкі — падчас візіту палітыка на завод яму прадэманстравалі матацыкл «свайго дызайну», які аказаўся французскім матацыклам, сабраным у Кітаі.

Лукашэнка тады заявіў, што хоча прызначыць на мотавелазавод маладога гендырэктара, а для Мікалая Ладуцькі знайсці новую пасаду. 

Мікалай Ладуцька і Аляксандр Лукашэнка. Фота: CTV News

Мікалай Ладуцька і Аляксандр Лукашэнка. Фота: CTV News

«Трэба шукаць маладога хуткага дырэктара. А яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю. Слухай, няўжо ты не разумееш, у чым прычына тут.

Прычына ў тым, што тут павольна варушыцеся. А ён [Ладуцька] ужо не можа і не хоча. Ну навошта яму?» — заявіў Лукашэнка.

Не ўратавала нават відэа, дзе Ладуцька, публічна прыніжаючыся, казаў, што крытыка Лукашэнкі гэта «не крытыка, а бацькоўскае слова».

Мікалай Ладуцька ўзначальвае мотавелазавод з 2015 года, а да таго з 2009-га па 2014-ты быў старшынёй Мінскага гарвыканкама. Цяпер яму 63 гады, ён амаль на 5 гадоў маладзейшы за Лукашэнку.

Пасля разносу Лукашэнкі матацыкл «Мінск» удалося лакалізаваць на чвэрць. Качанава для гэтага збірае нарады

Клас
2
Панылы сорам
31
Ха-ха
60
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5