Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.

Амаль праз год, 25 мая 2021-га, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005-га па 2007-мы і з 2010-га па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».

29 лістапада было два з паловай гады, як за кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі і Арцём Сакаў, а 18 снежня будзе 2,5 гады як за кратамі Віктар і Эдуард Бабарыкі. Прычым Эдуард Бабарыка яшчэ нават не асуджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Том / Адказаць
07.12.2022
Паша, такі выдатны чалавек але на якую трасцу ён пацягнуўся да гэтых бабарыкаў ды цапкалаў, у галаве не ўкладаецца ну на-во-шта?!! Што ты, сумленны і сапраўды годны сын Беларусі забыў сярод рускіх банкіраў з дужа сумнеўнай рэпутацыяй? Проста шкада цябе і тваю сям’ю((
0
Максим Дизайнер / Адказаць
07.12.2022
Павел - будущий презилент!
0
Грышка / Адказаць
08.12.2022
Дай жа, Божа, Паўлу моцнасьць цела, розуму й  духу. Дапамажы яму несьці ягоны цяжкі крыж. Трымай яго здаровым. Дай свабоду яму й Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру