Шамсутдзінаў трапіў у спіс прыватнай вайсковай кампаніі, але яго не ўзялі. Яму сказалі, што «народу ўжо і так шмат» і ён пакуль не патрэбен.

Справа Шамсутдзінава ў свой час была вельмі гучнай, пра яе неаднаразова пісала і «Наша Ніва». У 2019 годзе ён застрэліў сваіх таварышаў па службе ў Забайкальскім краі, дзе праходзіў тэрміновую службу.

Падчас змены варты ў пасёлку Горны радавы ўзяў аўтамат АК-74 і расстраляў восем чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні. Пасля стральбы Шамсутдзінаў здаўся. Адвакат салдата тады казаў, што ён падвяргаўся фізічнаму і маральнаму гвалту.

У пачатку 2021 года суд прызнаў Шамсутдзінава вінаватым у масавым забойстве. Яго прысудзілі да 24,5 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Расіі салдату, які забіў восем саслужыўцаў, далі 24,5 года зняволення

«Афіцэры Расіі» знайшлі віну відэагульняў у забойстве салдат у Забайкаллі

Мінабароны Расіі назвала ўкідам версію пра пагрозы згвалтаваць салдата, які расстраляў 8 саслужыўцаў

У Расіі салдат-татарын расстраляў 8 саслужыўцаў, бо яны хацелі яго згвалціць

Прычынай крывавай бойні ў расійскай вайсковай часці назвалі дзедаўшчыну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
гоблен / Адказаць
06.12.2022
"...ылы салдат тэрміновай службы Раміль Шамсутдзінаў, які адбывае пакаранне за забойства 8 таварышаў па службе, паспрабаваў запісацца з Цюменскай калоніі ў ПВК «Вагнер»..." Не передёргивайте факты. Застрелил 8 подонков, которые собирались его "опустить". Поступил как мужчина. Пропаганда такая пропаганда...
0
мост / Адказаць
07.12.2022
Скріпач не нужен. Нужны флейтісты :)))))))
0
гоб / Адказаць
07.12.2022
Таки думаю, нужен чувак с валынкой)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру