Прыпыняе выхад газета «Белорусы и рынок»
Газета «Белорусы и рынок» на 33-м годзе свайго існавання прыпыняе выхад. Выданне адсутнічае ў каталогу Белпошты на першую палову 2023 года. Прынамсі ў гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
Штомесячнік «Белорусы и рынок» здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ, аднак адчуваў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці.
Да таго ж рэдакцыя не пазбегла рэпрэсій. З мая за кратамі знаходзіцца дырэктар выдання Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакаваны.
Тым не менш, рэдакцыя не выключае, што выпуск газеты можа аднавіцца ў другім паўгоддзі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ