1. Дапамагае вучыць беларускую мову

Каляндар — сапраўдная скарбонка сакавітых, адметных беларускіх слоўцаў, дбайна падабраных руплівымі выдаўцамі. Тэмы самыя розныя: тут і назвы раслін і жывёл, назвы інструментаў, прадметаў вопраткі, мэблі, прыродных з’яў… Нават добрыя знаўцы беларускай мовы знойдуць нешта цікавае для сябе.

2. Дорыць добры настрой

Калі падаецца, што ўсё ў жыцці змрочна і настрою зусім няма, пагартайце хвілінку «Беларускі каляндар». Яскравыя і пазітыўныя малюнкі дапамогуць падняць настрой.

3. Дапамагае планаваць свой час

Гэта функцыя любога календара. Уласна кажучы, для таго яны і створаны. Але ж куды прыемней планаваць, карыстаючыся прыгожым календаром на роднай мове.

4. Прыемны ранішні рытуал

Новы дзень — новае слова і новы малюнак. Чаму б не пачынаць сваю раніцу з таго, каб глянуць на беларускі каляндар і даведацца, якое слова выдаўцы абралі для гэтага дня? Паспрабуйце! Упэўнены, многім такі рытуал прыйдзеца даспадобы.

5. Шыкоўны падарунак на Новы год і Каляды

Зімовыя святы ўжо хутка. Час падумаць пра падарункі. Калі вы яшчэ не вызначыліся, каму што падарыць, то вось вам падказачка: «Беларускі каляндар» — самы што ні на ёсць універсальны падарунак, які падыдзе для сяброў, для калег, бацькоў, школьнікаў… І нават зусім маленькім дзецям спадабаецца разглядваць каляровыя малюнкі.

А галоўнае — гэта падарунак з беларускім характарам!

Замовіць каляндар з магчымасцю дасылкі ў розныя краіны свету можна на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат па спасылцы альбо праз e-mail [email protected].

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1