Фота: AP

Фота: AP

Цяпер яго павінен зацвердзіць прэзідэнт краіны Джока Відода. Акрамя таго, прадугледжаны трохгадовы пераходны перыяд, падчас якога будуць распрацоўвацца дадатковыя правілы прымянення новых палажэнняў Кодэкса.

Як адзначае агенцтва, быў перагледжаны Крымінальны кодэкс, прыняты пасля абвяшчэння незалежнасці Інданезіі ад Нідэрландаў у 1949 годзе. «Стары кодэкс належыць галандскай спадчыне і не актуальны цяпер», — заявіў кіраўнік адказнай за перагляд Кодэкса парламенцкай камісіі Бамбанг Вурыянта.

За сэкс да шлюбу Кодэкс уводзіць пакаранне да года турмы, забаронена таксама сумеснае пражыванне пар, якія не знаходзяцца ў шлюбе.

Дзеянне новага Крымінальнага кодэкса распаўсюджваецца не толькі на грамадзян Інданезіі, але і на замежнікаў.

Клас
10
Панылы сорам
86
Ха-ха
13
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1