Тут і далей — скрыншоты са згаданага відэа

Па сутнасці, вызначэнню дэбаты гэтая сустрэча не адпавядала ні ў адну з хвілін трансляцыі: на відэа абодва бакі засыпалі адзін аднога абразамі або абараняліся з дапамогай сарказму. Таксама ў працэсе размовы часта выкарыстоўваліся маніпуляцыі замест адказаў на пытанні. Новай інфармацыі шараговы глядач для сябе не вынес: усё, што прагучала ў эфіры, мы чулі раней (і не раз).

Напрыклад, прапагандыст Рыгор Азаронак у сваёй звыклай манеры крычаў увесь эфір і закідваў апанентаў размовамі пра Украіну, ЗША. Таксама Азаронак неаднаразова перапыняў апанентаў і не даваў ім выказацца па сутнасці — гэткі стыль Лукашэнкі падчас яго нарадаў і канферэнцый. Вядучы спрабаваў яго перапыніць, але не атрымалася.

Але ж тры астатнія удзельнікі эфіру, як і вядучыя, не павышалі голасу і сапраўды спрабавалі пагутарыць, а не выпаліць як мага больш абраз. Нягледзячы на гэта, абодва бакі неаднаразова паўтаралі адзін адному, што кожнага з іх апанентаў чакае судовае пасяджэнне і турэмныя тэрміны, абвінавачвалі адзін аднаго ў злачынствах.

У выніку кожны ўсё роўна прытрымліваўся сваёй пазіцыі. І, імаверна, не змог зразумець процілеглы бок ні на каліва.

Пра тое, якія ўражанні пакінулі дэбаты, мы спыталі ў аднаго з іх удзельнікаў — Дзяніса Дудзінскага. Таксама спыталі ў журналіста, ці ёсць сэнс у такіх сустрэчах.

Дудзінскі распавёў, што на сустрэчу яго паклікалі арганізатары дэбатаў — і ён лёгка пагадзіўся.

«Па сутнасці, гэта мая праца: выходзіць на экран у жывым эфіры і нешта гаварыць, з некім размаўляць, задаваць пытанні і адказваць на іх. Мне было без розніцы, з кім размаўляць, а тут тым больш Азаронак — не тое каб мой фетыш (смяецца), а літаратурны вобраз, які я выпешчваю і пялегую. У гэтым выпадку, дарэчы, «азаронак» пішацца з маленькай літары», — адзначыў журналіст.

Паводле меркавання Дзяніса Дудзінскага, у арганізацыі такіх «сутыкненняў ілбамі» ёсць сэнс.

«Па-першае, дэбаты існуюць не для апанентаў, а для трэцяга боку — гледачоў. (…) Гэта своеасаблівае шоў, падчас прагляду якога людзі будуць рабіць свае высновы. Мы ж ведалі, што беларусам, якія знаходзяцца ў Беларусі, дазволяць паглядзець апазіцыйны канал — рэклама круцілася шмат у якіх дзяржаўных пабліках.

Я разумеў, што ніякіх канкрэтных пытанняў і адказаў там не будзе. Ведаў, што там будуць «азаронкі» і яны будуць паводзіць сябе як «азаронкі». І трэба было даць магчымасць Рыгору і яго паплечніку пракрычацца і прамацюгацца, каб па магчымасці тыя самыя людзі, якія ўжо не глядзяць Азаронка на СТБ, убачылі і сказалі: дзякуй богу, што мы яго і не глядзім.

Я вельмі асцерагаўся, што ў жывым эфіры замест звыклага Азаронка з’явіцца мілы, добры і інтэлігентны чалавек. Што ён будзе аперыраваць фактамі і законамі, задаваць пытанні і адказваць на іх, выслухоўваць іншых — гэта было б горш за ўсё», — распавёў Дудзінскі.

Ён дадаў, што асноўнай задачай — яго і паплечніка — было выводзіць Азаронка з сябе. Усе абвінавачванні і маніпуляцыі прапагандыста ў адносінах да асоб Дудзінскага і Талерчыка былі для іх прадказальнымі. 

«Шчыра кажучы, мы думалі, што і Церах будзе такім жа, але ён паводзіў сябе прымальна. Чалавек, з якім можна было размаўляць», — адзначыў Дзяніс Дудзінскі. 

Арганізаваў анлайн-сустрэчу ютуб-канал «Платформа 375» з 3,3 тысячы падпісантаў. На ім ужо выходзілі дэбаты з удзелам лукашэнкаўскіх прапагандыстаў — год таму спрачаліся Азаронак і Балкунец, Церах і Карач, Васкрасенскі і Шчыгельскі. Канал быў зарэгістраваны ў красавіку 2021 года і пазіцыянуе сябе як «незалежная медыяпляцоўка».

Вядоўцам цяперашніх дэбатаў быў журналіст Кірыл Пазняк. Ён размаўляў па-беларуску і паводзіў сябе спакойна, нягледзячы на перапалку ў яго пад носам. У каментарах гледачоў здзівіла, што такі фармат увогуле арганізаваны на беларускай тэрыторыі — Пазняк сядзеў у адной студыі з Азаронкам і Церахам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Брэст сіла / Адказаць
05.12.2022
Як можна дэбатаваць з фашыстам? Вы ў сваім уме, арганізатары? Можаце ўявіць сабе, каб у любой іншай краіне з персанажам тыпу Азаронка нехта дэбатаваў? Сам факт дэбатаў - гэта легалізацыя. Маўляў, "ну і такі пункт гледжання мае права на існаванне".
37
Anatol Starkou / Адказаць
05.12.2022
"Ён дадаў, што асноўнай задачай — яго і паплечніка — было выводзіць Азаронка з сябе."

Бачыце? Ў іх не было думак пагаварыць. У іх з часоў так зв адраджэння няма думак пагаварыць з беларусамі. Ну з палякамі размаўляйце, з літувамі.

Ўвогуле гэты цырк з далёку нагадвае мне тое, пра што я ныў гадоў з пятнацца на розных бчб форумах - я ізноў пра свабоду слова і свабоду іншай думкі, якіх не было ні на БТ ці ў дзярж СМІ, так і на старонках так зв дэмакратычных незалежных нават ад польскіх клёцак бчб СМІ. Вось такі правобраз бчб і чз цырка я тут убачыў. У адных Лукашэнка ў галаве (ў бчб), а ў другіх Лукашэнка за спіной (у чз). А прымірэння нацыі няма.
12
Джордж / Адказаць
05.12.2022
Брэст сіла, кожны мае права на любое меркаванне. А вось, каб грамадства вызначылася, і праводзяцца дэбаты. І так лёгка было б размазаць Азаронка і потым паказваць: во глядзіце, нават не ведае што сказаць. Але апаненты гаварылі на тым самым узроўні, што і Азаронак. Кпіны, пераходы на асабіста сці, карацей звычайны срач.
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру