Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць фрытату з салодкім перцам, вам спатрэбіцца:

  • 40-50 мілілітраў алею
  • 400-500 грамаў жоўтых і чырвоных перцаў, ачышчаных і нарэзаных на палоскі. Але будзе смачна і з адным перцам ці палавінкай
  • 1-2 нарэзаныя зубкі часнаку
  • 1 сталовая лыжка белага віннага воцату
  • 6 яек
  • соль і молаты чорны перац
  1. Разагрэйце алей у патэльні. Смажце на ёй палоскі перца, час ад часу перамешваючы іх, пакуль краі палосак не карамелізуюцца. На гэта спатрэбіцца каля 10 хвілін.
  2. Дадайце часнок і смажце гародніну далей на сярэднім агні, пакуль яна не прыгатуецца (будзьце ўважлівыя, каб не спаліць гародніну). Дадайце воцат і смажце яшчэ трохі, пакуль вадкасць не выпарыцца. Здыміце патэльню з агню і адстаўце ў бок, пры гэтым пакіньце перац у патэльні.
  3. Разбіце яйкі ў вялікую міску, перамяшайце іх і прыпраўце соллю і перцам.
  4. Вярніце патэльню з перцам на агонь, дадайце ў яе алею і ўліце яйкі. Смажце фрытату, часам памешваючы яе з дапамогай шпаталя, пакуль на ніжняй частцы фрытаты не з’явіцца корачка. Вам спатрэбіцца каля 5 хвілін.
  5. Накрыйце патэльню вялікай талеркай і хутка перавярніце на яе фрытату. Перанясіце яе назад у патэльню, але ў гэты раз корачкай наверх, і смажце фрытату яшчэ 5 хвілін, пакуль іншы яе бок не набудзе карычневае адценне. Нарэжце на кавалкі і падавайце фрытату гарачай ці халоднай з салатай на ваш густ.

Чытайце таксама:

Як прыгатаваць ідэальную макарону? Вось правілы, якімі кіруецца кожны італьянец

Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1