Традыцыйна вельмі папулярны запыт iPhone у восеньскім рэйтынгу заняў толькі трэцяе месца.

А больш за ўсё карыстальнікі «Куфра» цікавіліся таварамі з катэгорыі «Мода і стыль» — менавіта яны занялі першыя тры месцы. У ТОП-30 пошукавых запытаў больш за палову датычаць менавіта рознага адзення і брэндаў, якія яго вырабляюць.

Акрамя таго, сярод лідараў апынуліся катэгорыі тавараў «Мэбля» (канапа, стол, шафа, ложак, кухня), «Бытавая тэхніка» (халадзільнік, тэлевізар) і «Нерухомасць» (кватэра).

Натуральна, прасочваецца і сезонная цікавасць карыстальнікаў «Куфра». У кастрычніку ў топе пошуку быў запыт «паліто», а ў лістападзе — яшчэ і «пухавік», «дублёнка» і «санкі».

Самым папулярным аўтабрэндам восені на «Куфар Аўта» стаў Volkswagen. Яго канкурэнт Audi саступіў зусім няшмат, выйграўшы рэгіянальныя рэйтынгі пераваг у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. А трэцяе месца заняў яшчэ адзін нямецкі аўтавытворца — BMW.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0