У суботу Шайгу сустрэўся ў Мінску з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і Аляксандрам Лукашэнкам. Міністры падпісалі пратакол аб унясенні змен у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы. Сэнс гэтых змен не паведамляўся. 

У ISW адзначылі, што Шайгу сустрэўся з Хрэніным і Лукашэнкам, верагодна, для таго, каб ціснуць на Беларусь з мэтай далейшай падтрымкі наступальнай кампаніі Расіі ва Украіне.

Інстытут раней ацэньваў, што Беларусь наўрад ці ўступіць у вайну ва Украіне з-за ўнутраных фактараў, якія абмяжоўваюць гатоўнасць Лукашэнкі зрабіць гэта.

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
87