На відэа ён крытыкуе сваіх камандзіраў і абвінавачвае іх.

Вось што пра яго вядома. Ён родам з вёскі Заспа Рэчыцкага раёна. Пасля школы працаваў у мясцовым калгасе «Савецкая Беларусь».

Затым служыў прапаршчыкам у вайсковай часці № 68473 у Калодзішчах (86-я брыгада сувязі). Далей працаваў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме.

Яго жонка адмовілася ад каментароў.

Апазнаць Герыловіча дапамаглі «Кіберпартызаны». Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка пацвердзіў ягоную асобу. «Пацвярджаю. Гэта ён», — напісаў ён у адказ на запыт.

Герашчанка не ведае абставіны палону Герыловіча, але, з ягоных слоў, яго віна — гэта «ўдзел у злачыннай вайне супраць Украіны».

20 лістапада брыгада хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны размясціла ў сваім тэлеграм-канале відэа з палонным наймітам з ПВК «Вагнер». Па даных Нацгвардыі, баец мае пазыўны «Заспа» (што супадае з назвай яго роднай вёскі), ён прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны, у прыватнасці, карэктуючы артылерыю расійскіх наймітаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

15
Злобный вожык / Адказаць
01.12.2022
Тот момент, когда лучше на войну, чем с такой жонкай.
0
Прыехау / Адказаць
01.12.2022
Ну усе, сваi цяпер окувалдуюць
0
Рубикон / Адказаць
01.12.2022
Его ждёт путинская швабра либо пригожинская кувалда. Т.к. он сознательно поехал убивать украинцев - поэтому, таких как он, ни разу не жалко!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру