Расія і Украіна праводзяць новы абмен палоннымі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Дзяніс Пушылін.

«Сёння праходзіць чарговы абмен з Кіевам. Дадому вяртаем 50 расійскіх вайскоўцаў», — напісаў ён, патлумачыўшы, што Украіна атрымае ў абмен 50 сваіх вайскоўцаў.

Паводле яго, сярод тых, каго перададуць Расіі, — дванаццаць байцоў з «ДНР», восем з «ЛНР».

Мінулыя абмены ваеннапалоннымі былі 23, 24 і 26 лістапада. У выніку гэтых трох абменаў у Расію ўдалося вярнуць 94 вайскоўцаў. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак казаў тады, што Кіеў вярнуў дзевяць вайскоўцаў і траіх цывільных. Сярод тых, каго абмянялі, — удзельнікі абароны Марыупаля, Чарнобыльскай АЭС і вострава Змяіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0