Фота: AP

Фота: AP

Беларусі пакуль удаецца стрымліваць верагоднага праціўніка ад прымянення ваеннай сілы супраць рэспублікі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях абароны, перадае БелТА.

Усе сілавыя ведамствы Беларусі адзначаюць рост колькасці правакацый паблізу яе межаў, а заходнія краіны працягваюць нарошчваць патэнцыял сваіх узброеных сіл і мадэрнізаваць інфраструктуру на тэрыторыі суседніх краін, сказаў Лукашэнка, адкрываючы нараду.

«Пакуль нам удаецца стрымліваць верагоднага праціўніка ад прымянення ваеннай сілы супраць Беларусі. Але тым не менш мы павінны пастаянна адсочваць, бачыць і ні ў якім выпадку не прапусціць прыкметы, якія паказваюць на непасрэдную падрыхтоўку да агрэсіі супраць нашай краіны», — сказаў Лукашэнка.

Па яго словах, трэба адсочваць, што адбываецца па перыметры межаў краіны, і ацаніць эфектыўнасць ужо прынятых мер.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
33
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1