У чэрвені 2022 года Лукашэнка прысвоіў Чаргінцу званне «Народны пісьменнік Беларусі».
Прычым дагэтуль ні разу ў гісторыі гэтае званне не давалася ў Беларусі рускамоўнаму літаратару. З дзевяці народных пісьменнікаў Беларусі і васьмі народных паэтаў усе пісалі свае творы на беларускай мове.
Таксама званне народнага пісьменніка Лукашэнка прысвоіў усяго другі раз за сваё 28-гадовае кіраванне.





