Алег Талерчык са Святланай Ціханоўскай
Згодна з матэрыяламі спраў, Талерчык абвінавачваецца ў тым, што даў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат», які лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Падчас інтэрв'ю Талерчык нібыта выказваўся аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў, якія засталіся працаваць у сістэме пасля 2020 года, правядзенні сярод іх люстрацыі, а таксама пра «вяртанне з-за мяжы са зброяй у руках».
Алег Талерчык — былы супрацоўнік Генеральнай пракуратуры, які пасля 2020 года падтрымаў пратэсты і ўвайшоў у склад BYPOL. У кастрычніку гэтага года ён, аднак, пакінуў арганізацыю з-за рознагалоссяў з калегамі.
Чытайце таксама:
«З-за майго песімістычнага настрою далей вырашылі, каб я сам не хваляваўся і іншых не хваляваў». Былы пракурор Алег Талерчык расказаў, чаму пакінуў BYPOL





