Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Паводле інфармацыі кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ваенкамата, на палігоне «Брэсцкі» праводзяцца інструктарска-метадычныя заняткі з камандзірамі ўзводаў 38-ай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады», — гаворыцца ў паведамленні Рагачука.

Кіраўнік Брэста таксама адзначыў, што мерапрыемствы праходзяць у рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года, які пачынаецца ва Узброеных сілах Беларусі з 1 снежня. «Падстаў для якіх-небудзь турбот у жыхароў горада няма», — падкрэсліў старшыня гарвыканкама.

Раней пра магчымую «стралковую кананаду» Рагачук папярэджваў 24 кастрычніка, што, па яго словах, таксама было звязана з падрыхтоўкай да новага навучальнага года ва Узброеных сілах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5