У Мінску мужа і жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 лістапада разглядзелі крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Ляўковіча і ягонай жонкі Кацярыны, паведамляе «Вясна».
Іх асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юліяна Шчэрба прызначыла ім па тры гады «хатняй хіміі».
Дзмітрыя пасля амаль трох з паловай месяцаў у СІЗА-1 вызвалілі пасля суда.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ